Помнік Кірылу Тураўскаму – царкоўнаму дзеячу і асветніку, епіскапу Тураўскаму. Адкрыты 11 траўня 1993 года. Скульптар Міхал Інькоў, архітэктар Мікалай Лук’янчык.
Кафедральны сабор у імя свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх. Пабудаваны зусім нядаўна ў 2013 годзе, 11 траўня прайшло ўрачыстае асвячэнне храма. Унутры вельмі прыгожыя роспісы на сценах. Пад саборам знаходзіцца невялічкая бібліятэка.
Царква Ўсіх Святых была пабудавана ў 1810 годзе. Да 1930-ых гадоў выкарыстоўвалася выключна для адпявання памерлых, бо знаходзіцца на могілках. У савецкія часы выкарыстоўвалася як склад, зноў адкрыта ў 1980 годзе да 1000-годдзя Турава. Унутры мноства цікавых старажытных абразоў, іканастас і адзін з крыжоў Х стагоддзя, які згодна з легендай прыплыў з Кіева ў год Хрышчэння Русі.
Царква даволі невялічкая, але вельмі ўтульная і прыгожая. Побач стаіць памятны знак Канстанціну Васілю Астрожскаму. Рэкамендую наведаць гэты цудоўны храм!
Гостиница расположена в очень удобном месте. Минутах в 15 находится ж/д вокзал и автовокзал центральный. Сама гостиница мне очень нравится, периодически заселяюсь на одну/две ночи, когда бываю в Минске ещё с 2011 года. Одноместные номера небольшие, но очень уютные: санузел/душ, чайник, мини холодильник, чашка/тарелка, есть телевизор и очень удобная кровать.
Цудоўнае месца, дзе ўсё прасякнута беларускай культурай. Цікавыя інтэр’еры ў стылі, што нагадвае аб ВКЛ. Стравы беларускай кухні. Даволі папулярнае месца, мне пашанцавала, што былі вольныя столікі. Афіціянтка размаўляла на беларускай, што мне вельмі спадабалася. Стравы вельмі смачныя і абслугоўванне спадабалася. Дзякуй усім, хто мае дачыненне да гэтага месца!!! Яшчэ пабываю ў вас, калі буду ў Менску!!!